Сафiйка. Полацк. Родны край. Мiнск, Мастацкая лiтаратура, 2017

Кожны год да Дня беларускага пiсьменства ў выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выходзiць зборнiк серыi «Беларусь лiтаратурная», якi прадстаўляе творчасць ураджэнцаў рэгiёна, дзе адбываецца свята. Сёлета гэта зноў — Полацк, радзiма Францыска Скарыны, дзякуючы якому мы адзначаем 500–годдзе беларускай друкаванай кнiгi. Зборнiк склаў вядомы паэт Навум Гальпяровiч, i задача яго была цяжкая. Бо серыя «Беларусь лiтаратурная» пачыналася зборнiкам, прысвечаным Полаччыне, з тым жа складальнiкам. На гэты раз «паспрабавалi пайсцi не проста падборам твораў тых, хто непасрэдна звязаны сваёй бiяграфiяй з Полацкам, а паспрабаваць даць своеасаблiвую анталогiю беларускай лiтаратуры, прысвечанай самаму старажытнаму гораду краiны». Пачынаецца пераказамi прадмоў Францыска Скарыны паэтам Алесем Разанавым. «Песня пра князя Iзяслава Полацкага» — твор малавядомы, а мiж тым аўтар, Максiм Багдановiч, натхнёны «Словам аб палку Iгаравым». Лiтаратуразнаўца Iван Саверчанка пераасэнсоўвае легенды пра ўзнiкненне Полацка, эсэ Уладзiмiра Караткевiча i аповесць Алега Лойкi распавядаюць пра Скарыну. Усцешыла, што ў зборнiк увайшла аповесць Вацлава Ластоўскага «Лабiрынты», адно з першых беларускiх фэнтэзi, а таксама экспрэсiйная «Фантазiя» Максiма Гарэцкага, герой якой — прывiд Скарыны. Наступны вялiкi раздзел — творы пра Полацк, ад Барадулiна да Сiпакова. Апошнiя старонкi прысвечаныя творчасцi лiтаратараў лiтаб’яднання «Наддзвiнне», якому спаўняецца 90 год. Тут, вядома, мастацкi ўзровень дужа няроўны, як кажуць, затое шчыра i з любоўю. Шкада, у зборнiк не ўвайшлi некаторыя цiкавыя сучасныя лiтаратары–палачане. Але што ж, Полацк занадта вялiкi, каб змясцiцца ў адной кнiжцы.

 

Людміла Рублеўская

“Советская Белоруссия”, 01.09.2017

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 903
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406