Белы танец: Аповесць, апавяданні, навелы. Уклад. Анатоль Маціеўскі. Мн., Мастацкая літаратура, 2016

Cерыя «Маладзік» выдавецтва «Мастацкая літаратура» — не толькі для маладых, як можна меркаваць па красамоўнай назве. Яна, пэўна, для ўсіх, хто тонка, абвострана адчувае навакольны свет, хто глядзіць вачыма рамантыка і нястомнага вандроўніка па прыпынках уласнага лёсу. Для такіх пішуць Людміла Дрожжа, Сяргей Вераціла… А яшчэ Алена Беланожка, Аляксандр Вашчанка, Навум Гальпяровіч, Юлія Зарэцкая, Мікола Ільючык, Алена Масла, Дзмітрый Пятровіч, Людміла Рублеўская, Андрэй Федарэнка, Яўген Хвалей — аўтары пятай кнігі серыі, «Белы танец». Цікаўны чытач заканамерна спытае: чаму ж так назвалі зборнік? Дакладны адказ ведаюць, верагодна, толькі укладальнік, рэдактары. Але ж наважымся і мы выказаць здагадку. Пры бліжэйшым знаёмстве аказваецца, што свет многіх твораў «круціцца» вакол вобразаў галоўных гераінь. Яны запрашаюць на танец (хто даўжынёй у жыццё, а хто — на імгненне) сваіх кавалераў. Яны жывуць, дыхаюць, змяняюць час, прастору ў адпаведнасці з уласнымі перакананнямі. Дазваляюць закахацца і знікаюць назаўсёды («Замкнёнае кола» Дзмітрыя Пятровіча) ці дораць радасць сустрэчы праз доўгія гады («Не пакідай мяне, Аля» Яўгена Хвалея). А яшчэ ў кожнай — свае боль і перажыванні. Яны баяцца згубіцца ў будзённасці, як акцёрка Ксенія Чычаловіч са «Старасвецкіх міфаў горада Б*» Людмілы Рублеўскай, баяцца стаць безаблічнымі лялькамі, як касір у абменным пункце Таня з апавядання «Сон» Юліі Зарэцкай, баяцца з-за сямейных сварак страціць нешта галоўнае («Апошні дзень лета» Алены Масла). Цікавы і падбор аўтараў для пятага выдання «Маладзіка». Пісьменнікі, прадстаўленыя ў кнізе, розныя ў сваёй творчай манеры, бачанні жыцця. Выдатны гумар, уменне стварыць каларытную атмасферу Людмілы Рублеўскай. Шчымлівае лірычнае гучанне прозы Аляксандра Вашчанкі. Глыбокае разуменне падлеткавай псіхалогіі Алены Масла. Рэальнасць, жыццёвасць, актуальнасць навел-успамінаў Навума Гальпяровіча… Тым цікавей чытаць чарговы зборнік сучаснай прозы. Поліфанічны, стракаты, разнапланавы. Толькі так і можна скласці ўласнае бачанне літаратурнага працэсу. Калі чуеш розныя па танальнасці галасы тых, каму ёсць што сказаць.

Юлія Алейчанка

«Полымя», №3, 2017

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406