Полымя 7 1

                             

Шаноўныя бібліятэкары, добрыя, паважаныя, шчырыя і нястомныя працаўнікі!

Мне, як галоўнаму рэдактару выдавецтва “Мастацкая літаратура”, было прыемна шмат гадоў працаваць з Вамі на ніве беларускага кнігавыдання. Мы выдавалі кнігі, а Вы іх закуплялі для чытачоў сваіх бібліятэк. Так будзе і далей. Я Вам вельмі ўдзячны за наша плённае супрацоўніцтва. Нізкі Вам паклон ад усіх нашых аўтараў і супрацоўнікаў выдавецтва.

Так атрымалася, што з 1 ліпеня 2021 года ў мяне з’явілася дадатковая нагрузка— мяне прызначылі галоўным рэдактарам часопіса “Полымя”. Пасада адказная і няпростая. Невялічкім калектывам (тры супрацоўнікі) мы ўжо выдалі чатыры нумары часопіса “Полымя”. Рыхтуем новыя. Хутка пачнецца 2022 год. 2022 год для “Полымя”— юбілейны—спаўняецца 100 гадоў з выхаду ў свет першага нумара часопіса. Нядаўна пачалася падпісная кампанія на газеты і часопісы. Звяртаюся да Вас з вялікай просьбай— падтрымайце падпіскай часопіс “Полымя” на першае паўгоддзе 2022 года. Хто падпісаваўся на “Полымя”, калі ласка, працягніце падпіску, а хто не падпісваўся, падпішыцеся. Калі ласка! Буду вельмі ўдзячны Вам і напішу пра Вашу нялёгкую, пачэсную і вельмі патрэбную працу не адзін верш. А калі запросіце, каб выступіў у Вашай бібліятэцы перад Вамі, шаноўныя, і Вашымі чытачамі, абавязкова зраблю гэта.

Ваш аднадумец, намеснік дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура” — галоўны рэдактар часопіса “Полымя”  Віктар Шніп

У першым паўгоддзі 2022 года ў часопісе будуць змешчаны наступныя матэрыялы:

  • Да 100-годдзя часопіса “Полымя” — успаміны супрацоўнікаў і аўтараў часопіса, дакументы і фотаздымкі
  • Невядомыя вершы Канстанцыі Буйло, прысвечаныя Янку Купалу
  • Заканчэнне рамана Уладзіміра Гніламёдава “Праўда жыве пасярэдзіне”
  • Аповесці і апавяданні Георгія Марчука, Уладзіміра Гаўрыловіча, Віктара Гардзея, Алеся Бадака, Віктара Праўдзіна, Людмілы Рублеўскай, Раісы Баравіковай, Васіля Ткачова, Алены Брава, Адама Глобуса, Уладзіміра Мажылоўскага, Яўгена Хвалея, Наталлі Дземідовіч і нш.
  • Лірычныя мініяцюры “Паміж кубкам і вуснамі” Казіміра Камейшы
  • Вершы Міколы Маляўкі, Віктара Гардзея, Міколы Мятліцкага, Генадзя Пашкова, Міхася Пазнякова, Міхася Башлакова, Уладзіміра Мазго, Навума Гальпяровіча, Людмілы Кебіч, Алеся Казекі, Міколы Шабовіча, Соф’і Шах і інш.
  • Успаміны Анатоля Бутэвіча «Жыццё вучыць, або мае жыццёвінкі”, Міколы Мятліцкага “Літаратура і Мастацтва” і Раісы Баравіковай “Падарункі жыцця”
  • Пераклады сучаснай паэзіі і прозы блізкага і далёкага замежжа
  • Артыкулы І. Саверчанкі, М. Мікуліча, М. Труса, Ж. Шаладонавай, В. Максімовіча, І Запрудскага, А. Бельскага, І. Штэйнера, В. Старычонка, Л. Ляўшун, У. Чароты
  • Дзённікі Вячаслава Адамчыка.1987 год. Зіма
  • Дзённікі Міхася Мушынскага. 1992 год
  • Лісты Івана Шамякіна да Першага сакратара ЦК КПБ Пятра Міронавіча Машэрава
  • Ліставанне мастака, паэта, настаўніка Юльяна Сергіевіча з дзеячамі беларускай культуры
  • Лісты дачкі Адама Бабарэкі Алесі Бабарэкі да Сяргея Чыгрына
  • Невядомыя раней успаміны Ігара Бурсевіча пра свайго бацьку Максіма Бурсевіча (1890-1937) – дзеяча беларускага нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі, педагога і публіцыста
  • "Запіскі этнографа" Сяргея Сахарава
  • Рэцэнзіі на новыя кнігі беларускіх пісьменнікаў

Выпісвайце і чытайце часопіс “Полымя”, у якім заўсёды друкаваліся і друкуюцца творы, многія з якіх сталі і стануць класікай беларускай літаратуры!

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406