Новыя кнігі верасня

Адзін народ

Адзін народ, адзіная Радзіма. Паэзія, проза, публіцыстыка. Укладанне Віктара Шніпа.

«Любaя Рaдзiмa! Beльмi шaнoўнaя мaя Бeлapycь! Мaцi нaшa poднaя — ycix нac paзaм i кoжнaгa пaacoбкy! Нiзкa cxiляюcя пepaд тaбoю ў пaшaнe ўжo тoлькi зa тoe, штo ты зaўcёды былa, зaўcёды ёcць i зaўcёды бyдзeш. I кaлi дyмaeш пpa цябe, i кaлi чacaм зaбывaeшcя — ты cпpaдвeкy з нaмi!

Tвae пaлi — caмыя xлeбaдaйныя, твae лyгi — caмыя дyxмяныя, твae aблoкi — caмыя выcoкiя, твae вятpы — caмыя лacкaвыя, твae кpынi[1]цы — caмыя чыcтыя, твae ляcы — caмыя пpыгoжыя, твae людзi — caмыя дoбpыя, a твaя зямeлькa — як лeкi нaм: пpыклaдзi дa paны — aдpaзy ўcё зaжывae...

У нac вeльмi цyдoўныя людзi — дoбpыя, лacкaвыя, cпaгaдлiвыя, пpaцaлюбiвыя, cцiплыя, вяcёлыя, aлe нe бecклaпoтныя. Мы кpыxy зaдyмлiвыя — чac i вoйны, якiя, з pэдкiм пacтaянcтвaм, пpaязджaлicя пa нaшaй зямлi, нaвyчылi нac дyмaць пpa мнoгae…

Tвoй нapoд, з якiм ты зaўcёды i якi зaўcёды з тaбoю, нязвoдны.

Цябe нeмaгчымa paзлyчыць з iм, як i ягo з тaбoю. Як кapy з дpэвaм, як птyшкy з кpылaмi, як paкy з pэчышчaм, як тpaвy з зямлёю... Taк i кoжнaгa з нac нeльгa paзлyчыць з Рaдзiмaю, з poднaй зямлiцaю. Яe нeльгa aдaбpaць y нac i пpыcвoiць нeйкaмy чyжынцy — янa зaўcёды aдpынe тaгo, xтo нe пaлюбiць яe тaк, як любiм яe мы caмi».

Гэтымі прыгожымі радкамі з эсэ Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце зямля» адкрываецца кніга «Адзін народ, адзіная Радзіма», прысвечаная Дню народнага адзінства. І кожны твор, змешчаны ў ёй, як бы працягвае і развівае думку нашага слыннага пісьменніка.

Мелодыя роднай зямли 1

Мелодыі роднай зямлі. Капыльшчына літаратурная. Серыя «Беларусь літаратурная». Укладанне Віктара Шніпа.

У зборнік увайшлі літаратурныя творы аўтараў, жыццё і дзейнасць якіх звязана з Капыльшчына. Гэта і Цішка гартны, і Кузьма Чорны, і Адам Бабарэка, і Алесь Адамовіч, і Анатоль Астрэйка, і Адам Русак…. Як піша ў сваёй прадмове доктар філалагічных навук, прафесар Алесь Бельскі (таксама, дарэчы, родам з гэтага краю), «Капыльшчына заўсёды славілася не толькі сваімі пагоркамі, шчодрымі палямі ды садамі, а і таленавітымі людзьмі, і найперш — паэтамі, пісьменнікамі. Яна дала нацыянальнаму прыгожаму пісьменству больш як 30 літаратараў».

Стральцоў М

Міхась Стральцоў. Адзін лапаць, адзін чунь. Загадка Багдановіча. Аповесці і апавяданні. Серыя «Напісанае застаецца».

Алена Стральцова:

Калі Міхась пісаў, то не цярпеў, каб яму перашкаджалі. Але адначасова не любіў, каб мы з Алесяй сыходзілі з кватэры. Казаў: «Вы мне не замінаеце».

Вельмі дзіўна выглядаў сам працэс пісання. Машынка стаяла ў кабінеце. Звычайна, я займалася сваімі справамі на кухні. I вось бачу, Міхась уподбежкі ляціць на кухню да акна, стаіць пры ім, паліць у фортку і думае. Раптам, не дапаліўшы цыгарэту, бяжыць у кабінет да машынкі, і я чую, як яна стракоча, як кулямёт. Гэта ён так артыкулы пісаў. А калі пісаў прозу, то таксама бегаў з кабінета на кухню, але пісаў ад рукі. Звычайна дома ён хадзіў у тоненькай кашульцы. I я бачыла, як у яго па спіне ішла палоска поту, быццам ён дровы сек. Проза яму цяжка давалася. Нават фізічна.

Міхасю часта заказвалі рэцэнзіі, юбілейныя артыкулы. Ён іх з задавальненнем пісаў. Мог нават напісаць цэлы артыкул пра адно чатырохрадкоўе! Але калі той ці іншы твор быў яму не па гусце, ніхто ў свеце не мог прымусіць яго напісаць хоць бы радок. З гэтай нагоды прыгадваецца выпадак з рукапісам адной беларускай паэткі. Міхася папрасілі ў «Мастацкай літаратуры» напісаць унутрывыдавецкую рэцэнзію. I выдавецтва прыспешвала, і сама паэтка была дужа настойлівай, а ён — маўчаў, бо не мог крывіць душою! Я бачыла, як ён зноў і зноў перачытваў той рукапіс, спадзеючыся знайсці хоць бы адзін верш, на які адгукнулася б яго душа. Я адказвала па тэлефоне, што яго няма, што ён спіць, што ён некуды выйшаў... На жаль, тая паэтка так і не дачакалася гэтак патрэбнага ёй водгуку ад Стральцова.

Алесь Жук:

Апавяданне Міхася Стральцова «Смаленне вепрука» пазначана 1973 годам, у гэтым жа годзе выйдзе з друку і першая паэтычная кніга «Ядлоўцавы куст». Глыбокі даследчык, адукаванейшы знаўца, прынцыповы ў сваіх ацэнках Алесь Адамовіч, якому пры ўсёй яго аб’ектыўнасці болей імпанаваў Міхась Стральцоў-празаік, аўтарытэтна засведчыў: «Я, напрыклад, упэўнены, што сярод таго лепшага, што будзе выразней заўважацца заўтра, хрэстаматыйна загучаць назвы такіх твораў: «На чацвёртым годзе вайны», «Адзін лапаць, адзін чунь», «Смаленле вепрука», «Загадка Багдановіча»...»

Анатоль Кудравец:

Міхась Стральцоў быў і заставаўся рашучым прыхільнікам «малога» жанру — апавядання, эсэ, верша, невялікай аповесці. «Адзін лапаць, адзін чунь» па стральцоўскіх мерках — гэта ўжо цэлая эпапея! I я б, можа, не ўспомніў пра гэты эпізод, калі б ён датычыўся толькі мяне. Міхась быў чалавек стрыманы і далікатны, але на літаратурным полі заставаўся бескампрамісным і строгім.

Колькі б ні стараліся расшыфраваць загадку чалавека, яна заўсёды застанецца загадкай. Яшчэ цяжэй расшыфраваць загадку асобы творчай. Тут можа быць толькі пазнанне яе, спасціжэнне яе. Бо іначай можа стацца, як у нырца на глыбіню: туды занырнеш, а назад вынясе. Пра Багдановіча Стральцоў так і сказаў: «Загадка...». I пакінуў кожнаму права шукаць адгадку.

Аляксандр Станюта:

Мне здаецца, пасля «Смалення вепрука» ён пачаў баяцца няўдачы. (Дарэчы, больш нічога ў прозе ён і не пісаў.) Аднойчы я сказаў яму:

— Пасля такой рэчы, як «Вяпрук», трэба, каб час прайшоў. Каб у душы зноў насачылася і досыць назбіралася...

Ён усхапіўся, нібы толькі гэтага і чакаў:

— Вось бачыш, як ты разумееш!.. На якім узроўні! Канешне, час патрэбен. I яшчэ які!..

Ён змоўк — спакойны, задаволены. А я, грэшны, падумаў: «Баіцца рызыкі. Баіцца прайграць. Разумее: усё, што ні напіша, спярша паставяць у параўнанне з «Вепруком».

Бульбінка 1

Бульбінка. Творы беларускіх пісьменнікаў пра бульбу. Серыя «Нашы сімвалы». Мастак Міхаіл Дайлідаў. Укладанне Аксаны Спрынчан.

30 цікавостак пра бульбу

Бульба — унікальная расліна, якая спалучае ў сабе карысныя клубні, атрутныя плады і пяшчотныя кветкі.

  • • 2 •

Беларуская назва паходзіць ад назвы тапінамбура — «бульва», які быў пашыраны на тэрыторыі Беларусі, але бульба яго выцяс- ніла.

  • • 3 •

Бульбу ў Беларусі таксама называюць: картопля, картохля, ку- нада, курдопа, кардока, картохі, карточка.

  • • 4 •

Бульбоўнік — лісце і сцябліны бульбы.

  • • 5 •

Бульбянішча — месца, на якім расла бульба.

  • • 6 •

Радзіма бульбы — Паўднёвая Амерыка, дзе дагэтуль можна сустрэць дзікарослую бульбу.

  • • 7 •

Першымі пакаштавалі бульбу іспанскія маракі. У Еўропу буль- ба патрапіла ў XVI стагоддзі.

  • • 8 •

Напачатку бульбу саджалі ў Еўропе як дэкарацыйную расліну на клумбах перад палацамі, яе не елі, бо меркавалі, што яна атрутная.

  • • 9 •

Кветкамі бульбы ўпрыгожвалі валасы, рабілі з іх букеты.

  • • 10 •

Французскі аптэкар Антуан Агюст Парманцье — першы, хто выявіў, што бульба смачная і карысная, і зусім не атрутная. У го- радзе Мандзідзье яму ўсталявалі помнік.

  • • 11 •

На тэрыторыі Беларусі бульба вядомая з XVII стагоддзя. Упер- шыню бульбу ў краіну завёз кароль Ян III Сабескі пасля перамогі над туркамі ў бітве пад Венай (168З).

  • • 12 •

Упершыню бульбу пачалі вырошчваць у Беларусі на тэрыторыі сучаснай Гродзеншчыны ў 2-й траціне XVIII стагоддзя падчас па- навання караля Аўгуста III (17З6—176З).

  • • 13 •

У палове XIX стагоддзя без бульбы немагчыма было ўявіць жыццё беларусаў. Пра бульбу складаюць песні, танчаць пад іх.

  • • 14 •

Бульбу называюць другім хлебам — адным з асноўных прадук- таў харчавання.

  • • 15 •

Калі клубні бульбы зелянеюць на святле, яны становяцца атрутнымі, як і плады.

  • • 16 •

Каля 70 % каранёў бульбы знаходзяцца на глыбіні да Зо см, а асобныя карані сягаюць глыбіні паўтара метра.

  • • 17 •

Дасягае ў вышыню аднаго метра.

  • • 18 •

Квітнее ў чэрвені — жніўні.

  • • 19 •

Вага тысячы семак, якія знаходзяцца ў плодзе,— 0,5—0,6 грамаў.

  • • 20 •

Клубні бульбы маюць «вочкі». На клубнях сярэдняга памеру іх 10—12, на вялікіх — да 20.

  • • 21 •

Лупіна — вонкавы ахоўны пласт клубня. Калі бульбу гатуюць, лупіны — абіраюць.

  • • 22 •

Паводле формы клубні бываюць круглявыя, авальныя і падоў- жаныя, яйкападобныя, плоскаавальныя, бочкападобныя і інш.

  • • 23 •

Мякаць клубняў бывае белая, жоўтая, светла-ружовая, чырво- ная, сіняя, з украпінкамі жоўтага колеру.

  • • 24 •

Паверхня клубняў таксама мае рознае афарбаванне: белае, чырвонае, ружовае, сіне-фіялкавае і інш.

  • • 25 •

Бульба размнажаецца клубнямі або часткамі клубняў, якія вы- саджваюцца на глыбіню ад 5 да 10 см, а таксама насеннем — для атрымання новых гатункаў.

  • • 26 •

Назвы беларускіх гатункаў бульбы прыгожыя і паэтычныя: Беларуская ранняя, Скарб, Палац, Журавінка, Волат, Лілея, Рагнеда, Аксаміт, Аноста, Адрэта, Явар, Агеньчык, Расінка, Ласунак.

  • • 27 •

Найбольшую шкоду бульбаводству чыніць каларадскі жук.

  • • 28 •

З бульбы можна згатаваць блізу тысячы смачных страў. Яе вараць, смажаць, тушаць, запякаюць, замарожваюць. Нацыянальная страва беларусаў — дранікі.

  • • 29 •

У бульбе вельмі шмат вітамінаў і мікраэлементаў.

  • • 30 •

Почасту бульба вырастае ў выглядзе сэрца.

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406