Новыя кнігі лістапада

Васіль Быкаў. Том 1. Знак бяды. Абеліск. Жураўліны крык. Аповесці.

bykau1

Васіль Быкаў. Том 2. Альпійская балада. Дажыць да світання. Сотнікаў. Аповесці.

bykau2

***

Лёс збярог нам Васіля Быкава, каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад імя тых, што юнакамі спазналі вайну і ўзмужнелі духам са зброяй у руках, для якіх дзень жыцця быў роўны веку жыцця.

Чынгіз Айтматаў

***

Як i блізкія яму тады прадстаўнікі ягонага пакалення ў рускай літаратуры (Рыгор Бакланаў, Юрый Бондараў, Віктар Астаф'еў i іншыя), Васіль Быкаў з самага пачатку сваёй творчай дзейнасці рашуча адмовіўся ад знешняй усеабдымнасці панарамных твораў. Яго любімым жанрам, у якім з найболыпай сілай i пераканальнасцю выявіліся багатыя магчымасці выдатнага таленту пісьменніка, стала невялікая аповесць з абмежаванай колькасцю герояў i вельмі сціслай, гранічна лакалізаванай у прасторы i часе знешняй падзейнасцю. Гэткая аповесць настолькі характэрная для празаіка, што ў крытыцы яна ўжо даўно называецца быкаўскай. Аднак у лакальнай па свайму падзейнаму i прасторава часаваму абсягу быкаўскай аповесці з нешматлікімі героямі скандэнсавана вялікая ўнутраная энергія. Такім чынам, «малафарматныя» , але вельмі дакладна вывераныя па ўсіх параметрах аповесці Васіля Быкава, прасякнутыя пафасам поўнай, бескампраміснай праўдзівасці, адлюстроўваюць гераізм народа ў перыяд Айчыннай вайны ca значна большай глыбінёй i пераканальнасцю, чым ранейшыя панарамныя раманы, не кажучы ўжо аб павярхоўна лакіровачнай літаратуры папярэдніх гадоў.

Дзмітрый Бугаёў

Іван Шамякін. Сэрца на далоні. Раман. Серыя “Напісанае застаецца”.

shamakin sm

***

Для шырокага кола чытачоў І. Шамякін — перш за ўсё аўтар вострасюжэтных і вострапраблемных раманаў «Глыбокая плынь», «Крыніцы», «Сэрца на далоні».

Алесь Адамовіч

***

Іван Шамякін заўсёды быў цесна далучаны да асэнсавання сучаснасці, грамадскага жыцця. Невыпадкова яго называюць пісьменнікам сучаснай тэмы. Пісаць жа пра дзень сённяшні, яго праблемы вельмі цяжка. Зразумела, калі пісаць па-мастацку глыбока і пранікліва. Свет прозы І. Шамякіна — гэта свет па-сапраўднаму жывы, складаны, дзе чалавечае жыццё, рэчаіснасць, яе тэндэнцыі ўбачаны нераўнадушным, усхваляваным сэрцам пісьменніка. Калісьці выдатны рускі майстар прозы Міхаіл Прышвін разважаў пра адчуванне сучаснасці так: «Сучаснасць для нас, як я разумею,— гэта штосьці накшталт суда ці праверкі кожнага з нас на жывога чалавека...» І. Шамякін — творца вялікай душэўнай актыўнасці, абвостранага сацыяльна-псіхалагічнага і маральнага зроку.

Алесь Бельскі

Змітрок Бядуля. У кузні ў хохліка. Казкі.

biadulia

***

Змітрок Бядуля — класік беларускай літаратуры, многія яго творы занялі па праву належнае ім ганаровае месца ў праграмах для вышэй[1]шых навучальных устаноў і сярэдняй школы.

Уладзімір Казбярук

***

У 1921 годзе Бядуля выказаў думку аб выданні дзіцячага часопіса. Думку Бядулі падтрымалі, і вось ён — рэдактар «Зорак» (1921—1922).

Я працавала ў той час інспектарам дашкольных устаноў, і Бядуля часта заходзіў са мной у дзіцячыя дамы. У адным з гэтых дамоў пры садзейнасці Бядулі быў арганізаваны літаратурны гурток, з якім ён доўгі час падтрымліваў сувязь. Я дапамагала Бядулю ў збіранні матэрыялу для дзіцячага часопіса «Зоркі».

Мала хто так глыбока, як Бядуля, ведаў дзіцячую душу і ўмеў пісаць не толькі аб дзецях, але і для дзяцей. Вершы Бядулі «Мае забавы», «Грэе сонца», «У куце сядзіць мядзведзь», казкі «Качачка-цацачка», «Жаваранак», «Пірог з мёдам» захаплялі малых чытачоў, часта дэкламаваліся і інсцэніраваліся ў дзіцячых дамах.

Уладзіслава Луцэвіч

***

Бацька пісаў у асноўным ноччу, зрэдку днём. Я добра памятаю нашу кватэру ў Доме спецыялістаў. Мы жылі на другім паверсе ў трохпакаёўцы. Бацькаў кабінет быў засланы пу[1]шыстым варсістым зялёным дываном, там былі кніжныя шафы, пісьмовы стол і лямпа з зялёным абажурам. Ён хадзіў па пакоі, і дыван заглушаў ягоныя крокі…

Ягоныя казкі нам чытала мама. Яна гэтую справу любіла. Дагэтуль памятаю: «У куце сядзіць мядзведзь, хустку вышывае…»

Яфім Плаўнік, сын Змітрака Бядулі

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара— Казак Алена Іванаўна
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін
Галоўны рэдактар —Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406