Новыя кнігі красавіка

Уладзімір Караткевіч. Том 1. 

Уладзімір Караткевіч. Том 2.

Дадзенае выданне працягвае новы кнiжны праект выдавецтва «Мастацкая літаратура» «Народная бiблiятэка». Народная таму, што змест кніг складаюць творы, якія прапануюць уключыць самі чытачы. У двухтомнік Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі яго знакамітыя творы: раманы «Чорны замак Альшанскі» і «Леаніды не вернуцца да Зямлі», аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Сівая легенда».

 

Мікола Мятліцкі. Сарока з праспекта. Вершы. Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Пра розныя прыгоды апавядае чытачам незвычайная сарока-гараджанка, якая гняздуе на мінскім праспекце ў кроне каштана ля станцыі метро «Усход». Жыхарка сталіцы цікавіцца і вясковымі навінамі. Да яе стракатлівага аповеду далучаюць свае назіранні і гісторыі іншыя героі кнігі. Сарока з праспекта марыць, каб пра яе прачыталі. Таму як пабачыце яе ці ейных сябровак, абавязкова паведамце, што кніга цікавая і прыгожая.

 

Алеся Приходько. Хлюпик и друг его Нюня: истории из жизни двух друзей. Для детей дошкольного и младшего школьного возраста.

«Хлюпик и друг его Нюня» — это серия рассказов о двух лучших друзьях. Они варят кисель из луковицы, учатся летать и даже пытаются наплакать лужу. Правда, один из них всё время мечтает заболеть, а другой от души поплакать, но за весёлыми приключениями у них не остаётся времени ни на то, ни на другое...

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406