Мы — беларусы. Серыя «100 вершаў»
У шматвяковую гісторыю нашай краіны ўпісаны сотні і сотні імён
беларусаў, чые постаці ўвекавечаны ў назвах праспектаў і вуліц, скульптарамі створаны велічныя помнікі, мастакамі напісаны карціны, а паэтамі — вершы. У кнігу «Мы — беларусы» ўвайшло толькі 100 вершаў з
некалькіх тысяч. Сярод аўтараў — класікі і нашы сучаснікі.