Янка Купала. Серыя «Жыццё знакамітых людзей Беларусі».
Кніга з’яўляецца літаратурнай мазаікай, складзенай з фрагментаў успамінаў і лістоў самога Янкі Купалы, яго родных, сяброў, паплечнікаў, з дакументаў, артыкулаў і са шматлікіх фотаздымкаў, якія дазваляюць у храналагічным парадку, год за годам, ствараць рознакаляровымі фарбамі адмысловы жыццяпіс народнага паэта Беларусі і спрыяюць больш глыбокаму разуменню яго асобы.
Урок без перапынку. Серыя «Пазакласнае чытанне».
Ці хочацца вам, каб чытанне было класным, асабліва пазакласнае? Калі так, дык гэтая кніга для вас. Вобразы настаўнікаў і вучняў у творах Якуба Коласа, Янкі Брыля, Івана Навуменкі, Васіля Быкава, Леаніда Гаўрылкіна і іншых беларускіх пісьменнікаў нікога не пакінуць абыякавымі. Настаўнікі вучаць дзяцей, а дзеці — настаўнікаў, і гэта таксама класна.