Хіты продажу ў красавіку 2023 года

 Артур Вольскі. Сцяпан – вялікі пан. Казка.

Таленавіты шавец Сцяпан бескарысліва дапамагае людзям і жывёлам, а Лісіца бярэцца сумленна паслужыць Сцяпану. Перш-наперш просіць у яго боты добрай работы: каб усіх запэўніць у сваёй саліднасці, бо мае пільную патрэбу трапіць у царскі палац. Але трапіць – толькі пачатак справы. Каб даўмецца свайго, трэба ўважліва агледзецца, ацаніць абставіны ды дзейнічаць хітра, мудра ды ўпэўнена. Бо не для сябе – для Сцяпана стараецца!

 

Эдзі Агняцвет. Мой рыжы Бім. Вершы.

У кнігу ўвайшлі лепшыя творы вядомай паэткі Эдзі Агняцвет (1913-2000), уладальніцы Ганаровага міжнароднага дыплома імя Х. К. Андэрсена.

 

Жыў-быў вожык. Апавяданні пра жывёл.

 Хто выратаваў жураўля? Якой можа быць сустрэча з ваўком? Ці пасябраваў вожык з сабакам Мурзам і катом Фядотам? Якая ўдача можа надарыцца ў маленькага павучка?

На гэтыя і іншыя пытанні вы атрымаеце адказы ў кнізе  апавяданняў, напісаных цудоўнымі беларускімі творцамі для дзяцей.

 

Зямля мая. Вершы. Серыя «Жывая класіка дзецям».

У кнігу ўвайлі адрасаваныя дзецям вершы пра Беларусь Петруся Броўкі, Веры Вярбы, Ніны Галіноўскай, Авяр’яна Дзеружынскага, Міхася Пазнякова і іншых вядомых беларускіх паэтаў.

 

Владимир Короткевич.  Дикая охота короля Стаха. Повесть. Серия «Мир классики».

Поиски древних сказаний и поверий привели ученого-фольклориста Андрея Белорецкого в глухой уголок белорусского Полесья — поместье Болотные Ели. Здесь в старом замке живет юная Надежда — последняя из шляхетского рода Яновских. Согласно легенде, когда-то предок Надежды Роман заманил на охоту и предательски убил легендарного короля Стаха. Умирающий Стах напророчил проклятье и вечную месть «дикой охоты» всему роду Яновских. Появляющиеся «привидения» всадников держат в страхе всю округу: «дикая охота» может убить любого. Последней жертвой проклятья должна стать Надежда… 

 

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
штотыднёва па аўторках
з 14.00 да 17.00 гадзін
і чацвяргах з 10.00 да 13.00 гадзін
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч
штотыднёва па аўторках
з 10.00 да 13.00 гадзін
і чацвяргах з 14.00 да 17.00 гадзін

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406