Close

21.12.17

Абмеркавалі праблемы літаратурнага перакладу

Зацікаўленая размова аб праблемах літаратурнага перакладу адбылася падчас сустрэчы дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алеся Бадака і галоўнага рэдактара нашага прадпрыемства Віктара Шніпа са студэнтамі і выкладчыкамі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Пра тое, што апошнім часам  у Беларусі надаецца вялікая ўвага развіццю міжнародных літаратурных сувязей, у тым ліку і праз пераклады, сведчаць шматлікія факты. Разам з тым застаюцца актуальныя пытанні, якія не могуць не звяртаць на сябе ўвагу. Напрыклад, наўрад ці можна назваць дастатковай колькасць нашых літаратурных перакладчыкаў (з добрым веданнем мовы арыгіналу) з заходнеславянскіх альбо моў народаў СНД. І тут вялікія спадзяванні на творчую моладзь, якая, несумненна, ёсць і ў лінгвістычным універсітэце: нехта з іх піша вершы, хтосці прозу, а ёсць і тыя, што спрабуюць сябе ў галіне перакладу і ў гэтай якасці ўжо друкаваліся на старонках часопіса “Маладосць”.