Close

25.09.18

Адкрыццё чарговай кнігарні

25 верасня 2018 года ў 11-00 адбудзецца афіцыйнае адкрыццё кнігарні «Светач», якая стане 88-й кнігарняй у сетцы ААТ «Белкніга» ў Рэспубліцы Беларусь і 2-й па ліку ў горадзе Бабруйску.

ААТ «Белкніга» адкрывае другую кнігарню для жыхароў і гасцей Бабруйска (Гарэліка, д. 51А), у якой будзе прадстаўлена больш за 15 000 найменняў кніжнай і іншай друкаванай прадукцыі шырокай тэматычнай накіраванасці, канцылярскіх тавараў.

Гандлёвая плошча новай крамы – 145 м2. Створана 7 рабочых месцаў у Бабруйску.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця кнігарні прымуць удзел: намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Бузоўскі Ігар Іванавіч; старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Студнеў Аляксандр Віктаравіч; першы намеснік старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Ковель Алег Валер’евіч;  начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Музычэнка Кацярына Анатольеўна; старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Філімонава Таццяна Васільеўна; прадстаўнікі беларускіх выдавецтваў і рэгіянальных СМІ.