Close

02.04.18

Акцыя “Мая Беларусь”— для будучых абітурыентаў

IMG_8465

31  сакавіка   ў  БДПУ   імя  М.Танка  ў  рамках  Дня  адкрытых  дзвярэй  адбылася  сустрэча  адміністрацыі  філалагічнага факультэта  з  будучымі  абітурыентамі – вучнямі 10 – 11-х класаў, а  таксама  іх  настаўнікамі  і  бацькамі. У  мерапрыемстве  прыняў  удзел  вядучы  рэдактар  выдавецтва “Мастацкая  літаратура”, пісьменнік  Дзмітрый  Пятровіч.  Ён  не  толькі  пазнаёміў  прысутных  з  уласнай  творчасцю  і  з  кнігамі,  якія  выйшлі  сёлета  ў  выдавецтве, а таксама  запрасіў  школьнікаў  ды  іх  настаўнікаў  прыняць  удзел  у  акцыі “Культурны  маршрут “Мая  Беларусь: сучасныя  пісьменнікі – дзецям” і нагадаў што на электронны адрас  УП “Мастацкая  літаратура” (mail@mastlit.by)  можна дасылаць сачыненні  па  творах  любімых  беларускіх паэтаў  і  празаікаў. Па выніках акцыі выдавецтва мяркуе выдаць кнігу, у якую ўвойдуць самыя цікавыя школьныя працы.