Close

30.08.18

Беларуска-кітайскія міжвыдавецкія стасункі

DSC04127

З 22 па 26 жніўня ў Пекіне прайшла міжнародная кніжная выстава-кірмаш Beijing International Book Fair (BIBF 2018). У складзе беларускай дэлегацыі быў і дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак.

Праграма паездкі атрымалася вельмі насычанай і не абмяжоўвалася толькі працай на самой выставе.

Так, А. М. Бадак правёў рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам пекінскага «Выдавецтва па выкладанні і даследаванні замежных моў» з мэтай далейшага развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне кнігавыдання, у выніку якой быў падпісаны дагавор аб выданні «Мастацкай літаратурай» серыі кніг «Канцэптуальныя пытанні кітайскай культуры» на ўзаемавыгадных умовах.

У ходзе рабочай сустрэчы з кіраўніцтвам «Выдавецтва па выкладанні і даследаванні замежных моў» таксама была дасягнутая дамоўленасць аб стварэнні ў «Мастацкай літаратуры» кітайскай рэдакцыі для больш актыўнай рэалізацыі беларуска-кітайскіх кніжных праектаў. Урачыстае падпісанне дамовы аб стварэнні рэдакцыі адбудзецца ў рамках правядзення Мінскай міжнароднай кніжнай выставы ў лютым 2019 года.

Апроч таго, была выказана ўзаемная зацікаўленасць у стварэнні ў бліжэйшай перспектыве беларуска-кітайскага міжвыдавецкага цэнтра на базе «Мастацкай літаратуры» і «Выдавецтва па выкладанні і даследаванні замежных моў».