Close

14.04.18

Вясёлая вясна з “Мастацкай літаратурай”

IMG-884f819c9cf9f49681aa856acaba3e6a-V

Спецыяльна для юных чытачоў Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Янкі Купалы г. Мінска арганізаваны і праведзены шэраг сустрэч з аўтарамі выдавецтва “Мастацкая літаратура” і прэзентацыі кніжных навінак. Адметнай стала сустрэча лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, кандыдата філалагічных навук Васіля Зуёнка з малодшымі школьнікамі. Пісьменнік прачытаў вершы з кнігі “Запішыце мяне ў мядзведзі”, правёў літаратурную віктарыну. З вялікім зацікаўленнем слухалі вучні Анатоля Бутэвіча, які расказаў пра таямніцы сваёй кнігі “Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў”. Былі прадстаўлены новыя выданні серыі “Нашым дзеткам”. Ніна Галіноўская пазнаёміла пачаткоўцаў з другой сваёй кнігай гэтай серыі “Вясёлая пясочніца”, а Таццяна Мушынская – з новай кнігай “Мак таўклі камары”. Падчас сустрэч аўтары адказалі на пытанні зацікаўленых чытачоў. Жадаючыя атрымалі аўтографы ад пісьменнікаў.