Close

23.05.17

Горад і кнігі

19 і 20 мая ў Мінску у дворыку БНТУ прайшоў Трэці кніжны фестываль “Горад і кнігі”.  Дзейнічала некалькі тэматычных пляцовак. На выставачнай пляцоўцы выдавецтвы, кніжныя крамы і бібліятэкі прадстаўлялі сваіх аўтараў, літаратурныя праекты і ініцыятывы. На дзіцячай прайшло 15 мерапрыемстваў для дзяцей да 12 гадоў. Для старэйшых працавала маладзёжная пляцоўка. Арганізатарамі фестывалю была прадстаўлена асобная зона для спецыялістаў і бацькоў, дзе пройшоў Дзень інфармавання пра дзейнасць бібліятэк.

За час двух папярэдніх фестываляў прайшло больш за сто тэматычных мерапрыемстваў. Іх наведалі больш за 8000 чалавек. Звычайна фестываль праходзіў у Нацыянальнай бібліятэцы, але ў гэтым годзе ён упершыню выбраўся на вуліцу — і на лаўкі, таму што дзе ж яшчэ чытаць кнігі ў цёплыя майскія дні.

Самы актыўны ўдзел у Трэцім кніжным фестывалі “Горад і кнігі” прымала выдавецтва “Мастацкая літаратура” і яе аўтары.

1234