Close

29.03.18

Далучыліся да акцыі “Мая Беларусь”

IMG_20180328_121222

28 сакавіка ў  Мінскай СШ №137 адбылася сустрэча галоўнага рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктара Шніпа з вучнямі малодшых класаў. Расказаўшы пра акцыю “Мая Беларусь”,  Віктар Анатольевіч тут жа прапанаваў дзецям зрабіць малюнкі да любімых твораў, якія яны ўжо вывучалі ў школе. Дзеці з радасцю малявалі, а настаўніца старэйшых класаў, што выкладае беларускую мову і літаратуру, запланавала напісаць з вучнямі сачыненні па творах любімых пісьменнікаў і даслаць у выдавецтва, каб прыняць удзел у акцыі “Мая Беларусь”.