Close

12.12.16

Да юбілею Багдановіча

9 снежня ў Мінскай СШ №139 вучнямі старэйшых класаў і супрацоўнікамі школьнай бібліятэкі была праведзена прэзентацыя кнігі Максіма Багдановіча “Я не самотны…”, што выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” напярэдадні 125-годдзя з дня нараджэння Паэта. У святочнай імпрэзе прыняў удзел галоўны рэдактар “Мастацкай літаратуры”, укладальнік кнігі Віктар Шніп. Ён расказваў пра кніжныя серыі, што існуюць у выдавецтве і ў якіх выходзілі творы Багдановіча, а таксама чытаў вершы Паэта і адказваў на пытанні вучняў.