Close

16.09.18

Да юбілею Максіма Гарэцкага

Гарэцкі прэзентацыя_n

14 верасня ў Горках у бібліятэцы імя Д. Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адбылася прэзентацыя кнігі “Максім Гарэцкі. Вернасць высокім ідэалам”, што выйшла ў “Мастацкай літаратуры” да 125-годдзя Максіма Гарэцкага. Выданне прадставіў галоўны рэдактар выдавецтва Віктар Шніп. Пра жыццё і творчасць юбіляра гаварылі супрацоўнікі Музея гісторыі беларускай літаратуры, даследчыкі ягонай творчасці, супрацоўнікі бібліятэкі. Студэнты сельскагаспадарчай акадэміі дэГарэцкі прэзентацыя_nкламавалі вершы, прысвечаныя пісьменніку. Артыст Алег Вінярскі  прачытаў урывак з апавядання Максіма Гарэцкага “Ціхая плынь”.