Close

19.04.18

Да юбілею Максіма Гарэцкага

image-0-02-04-7b18d689a34d733da84d036567f766a33d587d13936e537564e85ae99aa0111c-V

19 красавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ХХУІ Гарэцкія чытанні, якія былі прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага, адбылася прэзентацыя кнігі “Максім Гарэцкі. Вернасць вясокім ідэалам”. Выданне, што выйшла да юбілею класіка беларускай літаратуры ў “Мастацкай літаратуры”, прадстаўлялі яго ўкладальнікі акадэмік НАН Беларусі Радзім Гарэцкі і галоўны рэдактар выдавецтва Віктар Шніп.

На здымку: выступае Радзім Гарэцкі.