Close

20.04.16

Да 130-годдзя Змітрака Бядулі

У вёсцы Ілья Вілейскага раёна ў мясцовай школе імя А. Грымаця ўжо шмат гадоў ёсць два народныя музеі  — «Вілейшчына літаратурная» і «Ільянскія далягляды». Яны ўзніклі і працуюць дзякуючы цудоўнай краязнаўцы Розе Шэрай. 20 красавіка школу наведалі пісьменнікі Віктар Шніп і Людміла Рублеўская. Яны прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці памятнай дошкі, з якой можна даведацца, што з 1899 па 1901 год у Ільі вучыўся Змітрок Бядуля. Потым пісьменнікі выступілі перад школьнікамі, якім расказалі пра працу выдавецтва «Мастацкая літаратура», пачыталі свае творы, адказалі на пытанні.