Close

26.04.16

Да 30-годдзя Чарнобыльскай трагедыі

26красавіка ў Мінскай  бібліятэцы імя Багушэвіча для вучняў шостых і сёмых класаў адбылася жалобная імпрэза, прысвечаная 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Прысутныя маглі пазнаёміцца з выставай кніг, у якіх ёсць творы, дзе адлюстрвана Чарнобыльская трагедыя і якія выйшлі ў “Мастацкай літаратуры”. Перад вучнямі выступіў галоўны рэдактар выдавецтва Віктар Шніп.

х

У Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь прайшла патрыятычная акцыя “Захаваць Беларусь для будучыні”, прысвечаная 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У ёй прынялі ўдзел Віктар Шніп і Таццяна Сівец. У сваіх выступленнях яны расказалі пра творы, напісаныя пісьменнікамі пра Чарнобыльскую трагедыю і якія выйшлі ў “Мастацкай літаратуры”.