Close

07.09.17

ДЗЕНЬ ВЕДАЎ З “МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРАЙ”

Першага  верасня  ў  Мінскім  дзяржаўным  прафесійным  ліцэі  № 7  будаўніцтва  для  першакурснікаў  прайшоў  урок  на  тэму “Беларусь  —  мая  Айчына!”,  прысвечаны  Дню  ведаў. У правядзенні гэтага  мерапрыемства  прыняў  удзел  вядучы  рэдактар  УП “Мастацкая  літаратура”, пісьменнік  Дзмітрый  Пятровіч. Ён  расказаў  навучэнцам пра  асаблівасці  кнігавыдавецкай  справы, пазнаёміў  з  новымі  выданнямі, якія  ўбачылі  свет  у “Мастацкай  літаратуры”. Асаблівую  ўвагу  Дзмітрый  Леанідавіч  звярнуў  на  выданні, прысвечаныя  500-годдзю  беларускага  кнігадрукавання  і  іншым  сёлетнім  юбілейным  датам.

У  рамках  мерапрыемства  адбылася  прэзентацыя  кнігі  Д. Пятровіча “Анёлы” (выдавецтва “Мастацкая  літаратура”),  а  таксама  аўтограф-сесія  пісьменніка.
IMG_6978 IMG_6988