Close

04.12.17

Кнігі “Мастацкай літаратуры” – школьнікам Ляхаўшчыны

ФОТО-14

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1 снежня выдавецтва “Мастацкая літаратура” правяло чарговую акцыю “Кніга – школе”. Бібліятэчкі кніг, якія былі перададзены аддзелу адукацыі, спорту і турызму Ляхавіцкага райвыканкама, атрымаюць 15 школ раёна. А ў тым, што прыгожае пісьменства на Ляхаўшчыне  мае нямала шчырых прыхільнікаў, у тым ліку, сярод школьнікаў, можна было пераканацца ў той жа дзень, наведаўшы гарадскую гімназію, дзе прайшоў паэтычны фестываль юных чытальнікаў раёна. Перад удзельнікамі фестывалю і шматлікімі слухачамі выступіў дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” пісьменнік Алесь Бадак.