Close

10.04.17

«Кніжны марафон» ад выдавецтва “Мастацкая літаратура” у кнігарні «Цэнтральнай «

«Кніжны марафон» ад выдавецтва “Мастацкая літаратура”  сёмы год працягвае збіраць аматараў кнігі. 12 сакавіка свята было арганізавана і праведзена сумесна з  ААТ “Белкніга” ў “Цэнтральнай” кнігарні г. Мінска.  Першых пакупнікоў кнігарня прыняла ў 1952 годзе і гэтымі днямі адзначыла свой юбілей — 65-годдзе з дня заснавання.  «Кніжны марафон» прымеркаваны да гэтых урачыстасцяў .  На сустрэчу да чытачоў  прыйшлі вядомыя беларускія пісьменнікі:  празаік Анатоль Бутэвіч, паэт і журналіст Навум Гальпяровіч, дзіцячы пісьменнік і журналіст Тамара Бунта, а таксама супрацоўнік выдавецтва “Мастацкая літаратура”, укладальнік кніг для дзяцей Зося Кустава.

Падчас аўтограф-сесіі стосы кніг хутка знікалі са стала. Наведвальнікі кнігарні падпісвалі кнігі для дзяцей, для сябе, у падарунак настаўнікам, сваім родным і сябрам. Пакупнікам была прадастаўлена зніжка.