Close

30.06.17

Лета з добрай кнігай

30  чэрвеня ў сталічнай кнігарні “Кнігі@кніжачкі” адбылася сустрэча з пісьменнікам Сяргеем Трахімёнкам. Аўтар пазнаёміў прысутных са сваёй творчасцю, адказаў на пытанні, праспяваў песні, правёў аўтограф-сесію. Самаму актыўнаму ўдзельніку імпрэзы С. Трахімёнак асабіста падараваў кнігу са сваім аўтографам.

Кнігу прозы С. Трахімёнка “Повести разных лет”, за напісанне якой аўтар стаў лаўрэатам Усерасійскай літаратурнай прэміі імя  Д. Н. Маміна-Сібірака за 2015 год  і містычны раман “Тунгусский болид” можна набыць у выдавецтве “Мастацкая літаратура” і кнігарнях нашай краіны.

DSC_1885 (1) trahimenak_20170630 (1)