Close

16.09.18

«Мастацкая літаратура» ў Гродна

У гэтым годзе знакамітаму гораду Гродна споўнілася 890 гадоў. 15 верасня ў рамках святкавання Дня горада ў парку імя Ж.Жылібера прайшоў ІІ фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”, у якім актыўны ўдзел прыняла “Мастацкая літаратура”. На выдавецкім стэндзе былі прадстаўлены кнігі, што выйшлі ў гэтым годзе, а таксама ўсе кніжныя серыі выдавецтва, якія карыстаюцца попытам. Жыхары і госці Гродна, што былі на кніжным фестывалі, маглі сустрэцца з галоўным рэдактарам выдавецтва Віктарам Шніпам, які знаёміў з новымі выданнямі, і задаць яму пытанні.