Close

23.04.18

“Мастацкая літаратура” ў Нацыянальным банку

23 красавіка — Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь у гэты дзень у сваю бібліятэку запрасіў галоўнага рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктара Шніпа і адну з аўтарак выдавецтва Людмілу Рублеўскую. Віктар Шніп расказаў супрацоўнікам Нацыянальнага банка пра выдавецтва і працу з аўтарамі, а таксама падзяліўся выдавецкімі планамі на бліжэйшы час. Людміла Рублеўская гаварыла пра сваю працу над серыяй кніг “Рыцари и дамы”, якія выйшлі і рыхтуюцца да друку ў “Мастацкай літаратуры”. Напрыканцы сустрэчы пісьменнікі адказалі на пытанні супрацоўнікаў Нацыянальнага банка.