Close

15.02.18

Муза ў тэхнічным інтэр’еры

IMG_8189_resized

13 лютага 2018 года ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце адбылося ўзнагароджанне пераможцаў літаратурнага конкурсу “Муза ў тэхнічным інтэр’еры”, арганізаваным культурна-асветніцкім і гісторыка-адукацыйным цэнтрам вышэйназванай навучальнай установы. У мерапрыемстве прыняў удзел вядучы рэдактар  “Мастацкай літаратуры” пісьменнік Дзмітрый Пятровіч, які расказаў прысутным пра новыя кнігі, якія сёлета ўбачылі свет у выдавецтве (зборнікі паэзіі “Такая і гэтакі” Алеся Разанава, “Пялёсткі лотаса і хрызантэм. 100 паэтаў Кітая”, зборнік сербскай прозы “Пясочны гадзіннік лёсаў”, кніга фэнтэзі Станіславы Умец “Сэрца Сакры”), а таксама запрасіў юнакоў і дзяўчат стаць удзельнікамі Міжнароднага конкурсу “Першацвет”, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” і УП “Мастацкая літаратура”. Пры гэтым Дзмітрый Леанідавіч пазнаёміў студэнтаў БНТУ з 1-м выпускам альманаха “Першацвет”, дзе сабраны творы маладых паэтаў і празаікаў, прызёраў вышэйзгаданага конкурсу. Другі выпуск будзе прэзентаваны на ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Яна пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка.