Close

22.02.17

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага 2017 года, у Міжнародны дзень роднай мовы, у гімназіі № 5 г. Мінска адбылася сустрэча вучняў 11-х класаў з вядучым рэдактарам УП “Мастацкая літаратура” Дзмітрыем Пятровічам. Госць расказаў пра кнігі, якія нядаўна ўбачылі свет у выдавецтве і якія толькі рыхтуюцца да друку. Падчас шчырай размовы пра родную мову, пра стан сучаснай беларускай літаратуры Дзмітрый Леанідавіч пазнаёміў адзінаццацікласнікаў са сваёй новай кнігай “Анёлы” (выдавецтва “Мастацкая літаратура”). Пасля імпрэзы прайшла аўтограф-сесія пісьменніка.