Close

15.09.17

На кніжных паліцах — новыя пераклады

На кніжных паліцах — новыя пераклады

У рамках акцыі «Лета с добрай кнігай» у кнігарні «Кнігі &кніжачкі»  прайшла прэзентацыя кнігі выбраных вершаў іранскага паэта Гейсара Амінпура «Избранные стихотворения» з удзелам Вольгі Шахаб, перакладніцы з персідскай мовы. Наведвальнікі кнігарні даведаліся пра гісторыю стварэння кнігі, паслухалі творы з новага выдання і яшчэ не надрукаваныя вершы самой паэткі. Аматары ўсходней паэзіі сталі ўдзельнікамі дыскусіі і мелі магчымасць ўзбагаціць сваю калекцыю  перакладных выданняў асабістай бібліятэкі новым зборнікам з аўтографам В. Шахаб.