Close

22.06.18

Пад адным небам з Навумам Гальпяровічам

У музеі Максіма Багдановіча адбыўся канцэрт-прэзентацыя кнігі Навума Гальпяровіча «На скрыжаванні сноў». У зале сабраліся прыхільнікі творчасці пісьменніка, сябры, калегі, мастакі. Навум Якаўлевіч распавёў гісторыі з’яўлення навел і эсэ, якія непасрэдна звязаныя з успамінамі асабістага жыцця, пачынаючы з дзяцінства. Па просьбах прысутных ім былі ўзгаданыя найбольш цікавыя эпізоды, што тычацца творчасці пісьменніка. Захапленне выклікалі творы, якія чытаў артыст, рэжысёр Алесь Вінярскі. Песні выконвалі барды Міхась Бараноўскі і Андрэй Мельнікаў, загадчык філіяла музея Максіма Багдановіча і вядоўца імпрэзы. Завяршыў вечарыну сын пісьменніка, галоўны рэдактар «Беларускага гістарычнага часопіса» Максім Гальпяровіч. Прыемнай неспадзяванкай стаў сюрпрыз Навума Гальпяровіча для гледачоў. Шчасліўчыкі атрымалі аўтографы разам з падарункам ад аўтара —  новенькай кнігай «На скрыжаванні сноў», якая сёлета выйшла ў «Мастацкай літаратуры».