Close

10.09.18

«Паліцы кітайскіх кніг» у Мінску

11 верасня 2018 года ў 14.00 адбудзецца цырымонія ўрачыстага адкрыцця аддзела кітайскай літаратуры ў рамках праекта «Паліцы кітайскіх кніг» у філіяле ААТ «Белкніга» кнігарні «Кнігі&кніжачкі» па адрасе г. Мінск, пр. Незалежнасці, 14.

У цырымоніі плануецца ўдзел міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай  Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Ціміна, Намесніка начальніка ўпраўлення па імпарце выданняў кітайскай дзяржаўнай адміністрацыі па прэсе і выданнях спадара Чжана Цзэхуэй, віцэ-прэзідэнта «Кітайскай карпарацыі (групы) па імпарту і экспарту кнігі» Пан Лілі, генеральнага дырэктара ААТ «Белкніга» Аляксандра Вашкевіча.

Праект «Паліцы кітайскіх кніг» носіць міжнародны характар, у нашай краіне ён будзе рэалізаваны ўпершыню.