Close

04.05.17

Па старонках беларускай літаратуры

Пад такой назвай 4 мая прайшло кніжнае свята ў пачатковай школе пятай гімназіі горада Мінска, арганізаванае выдавецтвам “Мастацкая літаратура”.  Гімназісты сустрэліся з дзіцячымі пісьменнікамі. На працягу дня адбыліся выступленні пісьменнікаў на шасці пляцоўках гімназіі. Дзеці змаглі пазнаеміцца з класікам беларускай дзіцячай паэзіі Міколам Маляўкам і яго кнігай “З вудай на вяселцы, з літаратурна- музычнай творчасцю Сержа Мінскевіча, яго чарадзейнымі кнігамі “Прыгоды какоса-маракоса” і  “Усмешка жалобнай каралевы, альбо таямніца магнітнага замка”, а таксама чароўнымі дзіцячымі песенькамі, якія выконваў сам аўтар пад аккампанемент гітары.  Поўныя залы маленькіх слухачоў на сустрэчах з сучасным празаікам, майстрам дзіцячага апавядання Тамарай Бунта і яе кнігай “Дзяўчынка з Вішневага завулка”, а таксама з новымі кнігамі выдавецтва “Мастацкая літаратура”.   Настаўнікі і вучні атрымалі на памяць аўтографы ад пісьменнікаў. У рамках кніжнага свята прайшла кніжная выстава.