Close

28.09.16

Прэзентавалі кнігу для дзяцей

Выхад кнігі — быццам нараджэнне дзіцяці. І хочацца святочна адзначыць гэту падзею…
22 верасня 2016 года ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы прайшла прэзентацыя маёй кнігі «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка», якую цудоўна ілюстравала Оксана Аракчеева. Я вельмі рада, што на наша з ёю свята прыйшлі шаноўныя госці — паэты Міхась Пазнякоў, Кастусь Цыбульскі, Ніна Галіноўская, Жанна Туміловіч, Таіса Трафімава, Яна Явіч, Тамара Залеская, Вольга Шпакевіч, Вера Буланда, а таксама галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», вядомы пісьменнік Уладзімір Ліпскі і яго цудоўная намесніца Анастасія Радзікевіч, а таксама выдатныя спевакі ансамбля народнай песні «Менскі гармонік», юныя ўдзельнікі дзіцячага фальклорнага калектыву «Мілавіца», папулярныя беларускія акцёры — заслужаная артыстка РБ Ірына Нарбекава, вядучы майстар сцэны Тэатра кінаакцёра, і актрыса РТБД, шыкоўная Анастасія Баброва, а таксама мае дарагія сяброўкі Галіна Анатольеўна Начоўкіна, член прэзідыума Беларускага саюза жанчын, і Галіна Каліна, а таксама прадстаўнікі лепшага выдавецтва краіны “Мастацкая літаратура” Зося Кустава і Міхаіл Дайлідаў, а таксама мае родныя, калегі-журналісты, у прыватнасці, мой былы намеснік — адказны сакратар часопіса «Алеся» Ганна Маслякова, чытачы. Было весела — чыталі апавяданні, вершы, спявалі песні і нават танцавалі…
Дзякуй, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, за тое, што мая кніга для дзяцей «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка» пачала свой шлях да юных чытачоў у вашых святых сценах! Таксама шчырае дзякуй за фотаздымкі Мікалаю Лінніку, Саламеі Сіняўскай і Дзіяне Раманавай! Я ўсіх вас люблю, сябры!
Тамара Бунта