Close

30.08.18

“Пін-код” з “Мастацкай літаратурай”

У інтэратыўным праекце для моладзі – праграме “Пін-код» Беларускага тэлебачання (канал “Беларусь 2”) – прыняла ўдзел супрацоўніца выдавецтва “Мастацкая літаратура” Зося Кустава.

У прамым эфіры праграмы на працягу апошняга месяца лета праводзілася рэкламная акцыя і розыгрыш лепшых кніг выдавецтва за ўдзел у віктарыне “Я – БЕЛАРУС!”. Пераможцы з розных гарадоў Беларусі атрымалі падарункі ад выдавецтва “Мастацкая літаратура”.