Close

28.09.16

Пісьменнікі паклапаціліся пра рагачоўскіх школьнікаў

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” на свяце ў Рагачове заклала падмурак новай добрай традыцыі: уручэнне школам горада і раёна своеасаблівых падарункаў – бібліятэчак. Іх склалі кнігі класікаў беларускай літаратуры, а таксама творы сучасных пісьменнікаў, якія вывучаюцца ў школе і патрэбныя для пазакласнага чытання. Дарэчы, спонсарам гэтай выдатнай акцыі выступіў Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат.
Як адзначыў галоўны рэдактар выдавецтва, вядомы паэт Віктар Шніп, такія падарункі могуць стаць традыцыйнымі.
Міхась Кавалёў.
Фота Васіля Рагожнікава.
Рагачоўская раённая газета
“Свабоднае слова”, № 104, 08.09.2016.
Дзень беларускага пісьменства-2016