Close

17.11.17

“Сонцавы косы”. Аўтограф ад сына

выступ5гимн

14 лістапада 2017 года ў гімназіі № 5 г. Мінска адбылася сустрэча з Міхасём Канстанцінавічам Міцкевічам, малодшым сынам народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Падчас імпрэзы Міхась Канстанцінавіч распавёў пра сваё дзяцінства і прафесійны занятак, пачытаў вершы бацькі, адказаў на шматлікія пытанні вучняў і настаўнікаў. На завяршэнне жадаючыя мелі магчымасць атрымаць аўтограф Міхася Міцкевіча на адной з кніг Якуба Коласа серыі “Жывая класіка дзецям” — “Сонцавы косы”, якую можна было набыць тут жа, на выставе кніг выдавецтва “Мастацкая літаратура”.