Close

21.04.18

Суботнік на малой радзіме

21 красавіка ў нашай краіне прайшоў Рэспубліканскі суботнік. У Год малой радзімы многія гараджане правялі яго ў родных мясцінах. Галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, пісьменнік Віктар Шніп, які нарадзіўся ў Валожынскім раёне, разам з землякамі акадэмікам, першым намеснікам дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандрам Лукашанцам, кандыдатам філалагічных навук Язэпам Янушкевічам, паэтэсай, членам СПБ Валянцінай Гіруць-Русакевіч  і супрацоўнікамі ўстаноў культуры Валожына ўпарадкавалі магілу класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які пахаваны ў Тупальшчыне. Пасля ўдзельнікі суботніка наведалі вёску Малая Люцінка і прыбралі месца, дзе захаваўся падмурак дома, у якім 44 гады жыў і працаваў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

image-0-02-04-b4ed2f5e11fd595ef46af656b8f1d238f9b96260fafbc9deb016637612401ed9-V