Close

13.06.18

Сучасныя пісьменнікі – дзецям

У рамках рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут «Мая
Беларусь»: сучасныя пісьменнікі – дзецям» выдавецтвам арганізаваны шэраг
мерапрыемстваў для школьных летнікаў. Шэраг сустрэч з пісьменнікамі, кнігі якіх
былі выдадзены ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», прайшлі ў
Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы.
Так, 4 чэрвеня перад пачаткоўцамі выступіла ўкладальнік «Дзіцячага
атласа Беларусі», рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Паліна
Грынчанка. 6 чэрвеня да чытачоў завітаў пісьменнік Яўген Хвалей, творы
якога ўключаны ў школьныя праграмы па беларускай літаратуры. 12 чэрвеня вядомая дзіцячая
пісьменніца Ніна Галіноўская прэзентавала сваю новую кнігу «Вясёлая
пясочніца» серыі «Нашым дзеткам». Падчас выступленняў праводзіліся
літаратурныя віктарыны, інтэрактыўныя гульні, зроблены фотаздымкі на
памяць.