Close

15.03.18

У госці – з выдавецкімі сувенірамі

Цікавая сустрэча адбылася ў гімназіі № 4 г. Мінска. Да вучняў 3-х класаў былі запрошаны пісьменніца Раіса Баравікова і супрацоўнік выдавецтва “Мастацкая літаратура” Зося Кустава.

Гаворка ішла пра значэнне і веданне роднай мовы. Р. Баравікова расказала пачаткоўцам пра свае творы, што ўключаны ў школьныя праграмы, і падзялілася новымі задумамі і перспектывамі ажыццяўлення новых праектаў.

З. Кустава распавяла пра цікавыя кніжныя навінкі выдавецтва, якія з’явіліся ў кнігарнях і бібліятэках, заахвочвала да чытання кніг на роднай мове. Пытанні больш кемлівых вучняў былі адзначаны выдавецкімі сувенірамі.