Close

26.04.18

У рамках Года малой радзімы

25 красавіка ў рамках Года малой радзімы і кампаніі “Добраўпарадкуем малую радзіму” галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” прыняў удзел у навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай жыццю і творчасці вядомага выканаўцы беларускіх народных песень Міхася Забэйды-Суміцкага, імем якога ў Маладзечне названа адна з вуліц. Навукова-краязнаўчая канферэнцыя была арганізавана Маладзечненскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Максіма Багдановіча і праведзена супрацоўнікам бібліятэкі краязнаўцам Міхасём Казлоўскім, які з’яўляецца складальнікам некалькіх кніг серыі “Беларусь літаратурная”, што выдаецца ў “Мастацкай літаратуры”. Пасля канферэнцыі яе ўдзельнікі і супрацоўнікі бібліятэк Маладзечненскага раёна наведалі філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне, дзе добраўпарадкавалі тэрыторыю музея.