Close

22.06.18

«Чароўны кошык» Тамары Бунта

Цікавая сустрэча з вядомай дзіцячай пісьменніцай Тамарай Бунта адбылася ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы г. Мінска ў рамках рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут «Мая Беларусь»: сучасныя пісьменнікі – дзецям» . Пісьменніца распавяла пра пятнаццаць незвычайных гісторый, змешчаных у кнізе «Чароўны кошык», што нядаўна пабачыла свет у нашым выдавецтве. Пятнаццаць гісторый, якія дапамагаюць дзецям больш глыбока зразумець іхняе асабістае стаўленне да акаляючага свету ва ўсіх яго праявах, вучаць сяброўству, любові да родных і беражлівым адносінам да ўсяго жывога на зямлі.