Close

15.11.16

Як выдаць першую кнігу?

13 лістапада ў бібліятэцы галоўнага корпуса  БДУ адбылася сустрэча галоўнага рэдактара “Мастацкай літаратуры”  Віктара Шніпа і аўтара  кніг, якія нядаўна выйшлі ў выдавецтве, Анатоля Зэкава з удзельнікамі клуба аматараў мастацкага слова “КЛУмБа”, заснаванага на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Тэмай размовы было выданне першых кніг. Удзельнікі “КЛУмБы”, а гэта ў асноўным студэнты розных факультэтаў універсітэта, якія пішуць вершы, мелі магчымасць атрымаць ад пісьменнікаў адказы на пытанні, якія іх хвалююць.