Close

16.04.18

“Я да цябе прапісаны, мой край…”

Гэта  назва  літаратурна-музычнай  імпрэзы,  якая  адбылася  14  красавіка  ў  ДУА “Сярэдняя  школа  № 3 г. Клецка”  ў  рамках  акцыі “Культурны  маршрут “Мая  Беларусь: сучасныя  пісьменнікі – дзецям”  і  была  прысвечана  Году  малой  радзімы.  У  мерапрыемстве  прыняў  удзел  вядучы  рэдактар  выдавецтва “Мастацкая  літаратура”, пісьменнік  Дзмітрый  Пятровіч. Госць  пазнаёміў  прысутных  з  уласнай  творчасцю, расказаў  пра  кнігі,  якія  ўбачылі  свет  у  выдавецтве  сёлета  і  якія  плануюцца  да  выхаду. Дзмітрый  Леанідавіч  запрасіў  школьнікаў  і  іх  настаўнікаў  прыняць  удзел  у  вышэйназванай  акцыі – конкурсе  сачыненняў і  малюнкаў  па  творах  любімых  беларускіх  пісьменнікаў  і  нагадаў,  што  свае  работы  ўдзельнікі  могуць  дасылаць да  1  снежня  2018 года на  электронны  адрас  выдавецтва “Мастацкая  літаратура” mail@mastlit.by або  glavred@mastlit.by.