9 лістапада 2016 г. у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце перад студэнтамі 4 курса факультэта “Прынттэхналогій і медыякамунікацый” (выдавецкай справы і паліграфіі) выступіў вядучы рэдактар УП “Мастацкая літаратура” Дзмітрый Пятровіч. Ён пазнаёміў прысутных з асаблівасцямі рэдактарскай падрыхтоўкі да друку літаратурна-мастацкіх выданняў. У рамках сустрэчы адбылася прэзентацыя кнігі прозы Дзмітрыя Пятровіча “Анёлы” (выдавецтва “Мастацкая літаратура”).