Close

16.12.16

15  снежня  2016 г. у  Мінскім  дзяржаўным  абласным  ліцэі  адбылася  сустрэча  з  вядучым  рэдактарам  выдавецтва «Мастацкая  літаратура»  Дзмітрыем  Пятровічам. Падчас  шчырай  размовы  з  навучэнцамі  былі  ўзняты  пытанні  аб  стане  сучаснай  беларускай  літаратуры,  аб  асаблівасцях  кнігавыдавецкай  справы. Госць  расказаў  пра  кнігі  выдавецтва,  якія  нядаўна  ўбачылі  свет (у  тым  ліку  з  серыі «Школьная  бібліятэка») і  якія  яшчэ  рыхтуюцца  да  друку.  Акрамя  таго,  у  рамках  сустрэчы  прайшла  прэзентацыя  кнігі  Д. Пятровіча «Анёлы» («Мастацкая  літаратура»).