Close

12.11.15

12 лістапада ў рамках рэспубліканскай акцыі «Сямейнае чытанне» ў кнігарні «Светач» на працягу пяці гадзін праходзіў «Кніжны марафон». Яго ўдзельнікі – пісьменнікі Віктар Шніп, Дзмітрый Пятровіч, Алена Церашкова са сваім сямейна-эстрадным ансамблем «Без секунднай стрэлкі», Аксана Спрынчан, Анатоль Зэкаў, Міхась Пазнякоў, а таксама артысты лямцавага тэатра «Батлейка» Вераніка Фаміна і Бэла Кавалькова, якія паказалі спектакль «Мама Му ў басейне». У гэты дзень зніжка на кнігі выдавецтва «Мастацкая літаратура» складала 10%.

Усе пакупнікі нашых кніг сталі ўдзельнікамі акцыі «Кніга ў падарунак» выдавецтва «Мастацкая літаратура». Уладальнікі аўтографаў і пераможцы літаратурнай віктарыны атрымалі сувеніры ад ААТ «Белкніга» і нашай установы.