Close

10.05.15

13 мая ў цэнтральнай нацыянальнай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшла прэзентацыя першага навукова каментаванага Збору твораў Івана Шамякіна ў 23-х тамах, прысвечаная 70-годдзю з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У праграме браў удзел галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп, які апавёў пра пяцігадовую працу над выданнем. 14 мая цэнтральная гарадская бібліятэка Янкі Купалыпрымала Віктара Шніпа, як аўтара новай кнігі “Заўтра была адліга”.