акцыі выдавецтва
-50%

Генадзь Аўласенка. Як зубраня «Зубраня» наведала

Катэгорыя:
Усе кнігі, Кнiгi на акцыi, Частае
Цана:
8,50 BYN17,00 BYN
Аўтар:
Генадзь Аўласенка
Назва:
Як зубраня «Зубраня» наведала
ISBN:
978-985-02-1905-3
Год выдання:
2019
Колькасць старонак:
133
Мова:
Беларуская мова
Серыя:
Без серыі
{{variant.name}}:
{{opt.name}}
{{opt.value ? '' : opt.name}}
{{opt.value ? '' : opt.name}}
Апісанне

Жыло-было ў Белавежскай пушчы зубраня Банцік. I марыла яно патрапіць у… «Зубраня». Ну так, у самы знакаміты беларускі летнік.

Але мара ягоная так і засталася б марай, калі б не дапамога лясной феі. Яна не толькі адправіла Банціка і ягонага сябра, зайчанятку Вушасціка, у «Зубраня» (у выглядзе хлапчукоў-падлеткаў, вядома ж), але і даручыла ім выявіць там сярод мноства дзяцей чатырох ваўчанят, якіх, таксама ў выглядзе падлеткаў, адправіў у «Зубраня» злы чараўнік. I, вядома ж, не проста так, а з нейкім нядобрым заданнем.

Ці ўдалося нашым сябрам выканаць даручэнне феі, і што адбылося потым, пра ўсё гэта можна даведацца, прачытаўшы казачную аповесць.