“Вячаслаў Аляксандравіч расшукваў паходжанне прозвішча свайго дзеда: Курт на угра-фінскіх мовах, аказваецца, значыць “воўк”. Вось ужо і сюжэт… Можа, і для кіно… А кіно – тэма балючая і няпростая, бо праблем у беларускага кінематографа на сёння хапае. Ці ёсць моладзь, якая здатная стварыць новае беларускае кіно на тым узроўні, які задалі класікі кінематографа?
Вячаслаў Аляксандравіч успомніў сваю прапанову колішняму рэктару Беларускай акадэміі мастацтваў Рычарду Смольскаму: выбраць у Беларусі дзесяць самых прыгожых хлапцоў і дзесяць самых прыгожых дзяўчат, навучыць іх усяму, ад адзінаборстваў да бальных танцаў, акторскаму рамяству, раскруціць, і каб яны былі нарасхват не толькі ў нас у Еўропе, але ва ўсім свеце. Каб яны стваралі партрэт, імідж Беларусі”.
У жнівеньскім нумары “Маладосці” чытайце інтэрв’ю з лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі Вячаславам Нікіфаравым. Гутарыла Людміла Рублеўская.